Літоўскія памежнікі за суткі вярнулі ў Беларусь ўсяго двух мігрантаў

Крызіс з мігрантамі на беларускай мяжы / Delfi
Крызіс з мігрантамі на беларускай мяжы / Delfi

Літоўскія памежнікі за суткі вярнулі ў Беларусь ўсяго двух мігрантаў і прынялі яшчэ траіх. Ім дазволілі ўезд "па гуманітарных меркаваннях".

Ахова мяжы працягваецца ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе Delfi.

Усяго ў гэтым годзе праз мяжу з Беларуссю ў Літву ўехала больш за чатыры тысячы чалавек.

Літва, Латвія і Польшча вінавацяць улады Беларусі ў арганізацыі міграцыйных патокаў і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй. У Літве абвешчана надзвычайнае становішча ва ўсёй краіне, а ў Латвіі ў прыгранічных рэгіёнах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі