Лідзія Ярмошына не паедзе на выбары ў Грузію

Лідзія Ярмошына не паедзе на выбары ў Грузію

Лідзія Ярмошына не паедзе на мясцовыя выбары ў Грузію ў якасці назіральніцы, паведамляе interfax.by. У ЦВК Беларусі сцвярджаюць, што старшыня ехаць "нават не планавала". Але ж чаму ж тады ўзнік скандал? У ЦВК паведамілі, што на выбары ў Грузію паедуць два супрацоўнікі апарату камісіі. Там лічаць, што "непраўдзівая інфармацыя" пра паездку Ярмошынай з'явілася "праз наўмысную або неспадзяваную інтэрпрэтацыю звестак, якія былі размешчаныя на сайце ЦВК Грузіі".

Пра тое, што старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына зарэгістравалася незалежнай назіральніцай на муніцыпальных выбарах у Грузіі (яны запланаваныя на 2 кастрычніка), стала вядома напярэдадні. Паездкай старшыні ЦВК, якая знаходзіцца пад санкцыямі Захаду, абурыліся прадстаўнікі беларускай дыяспары. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары ў Беларусі" заклікала ЦВК Грузіі перагледзець рашэнне аб акрэдытацыі і нагадала, што вынікі выбараў, якія праводзіць ЦВК Ярмошынай, не прызнаюцца ў свеце. А вось меркаванні грузінскіх палітыкаў падзяліліся.

Дарэчы, на сайце грузінскага ЦВК Еўрарадыё знайшло пералік зарэгістраваных міжнародных назіральнікаў. У ім згадваецца прозвішча Лідзіі Ярмошынай! Праўда, толькі ў слупку, дзе пазначаныя кіраўнікі арганізацый. Далей напісана, што Беларусь хоча накіраваць на выбары дваіх назіральнікаў. Адным з гэтых дваіх назіральнікаў і магла апынуцца старшыня ЦВК Беларусі. Але ці перадумала пасля таго, як выбухнуў скандал, ці першапачаткова не планавала ехаць.

Лідзія Ярмошына не паедзе на выбары ў Грузію

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі