Вы тут

Лідзія Ярмошына паедзе незалежнай назіральніцай на выбары ў Грузію

Лідзія Ярмошына / Еўрарадыё

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына зарэгістравалася незалежнай назіральніцай на муніцыпальных выбарах у Грузіі, піша "Наша Ніва". Яны павінны прайсці 2 кастрычніка. Грузіны будуць выбіраць мэраў 64 гарадоў, у тым ліку мэра Тбілісі. 

Прыездам Ярмошынай абурыліся не толькі прадстаўнікі беларускай дыяспары, але і грузінскія палітыкі. Сябра партыі "Дроа" Ніно Гагуадзэ нагадала, як прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і якую ролю ў іх адыграла Ярмошына. Гагуадзэ абвінаваціла партыю "Грузінская мара" ў тым, што тая "спелася з рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі", і прапанавала адхіліць ад выбараў. 

ЦВК Грузіі і "Грузінская мара" з абвінавачваннямі не пагадзіліся і заявілі, што грузінскае выбарчае заканадаўства здольнае забяспечыць празрыстыя і справядлівыя выбары.

Бліжэйшымі днямі прадстаўнікі беларускай дыяспары і грузінскія актвісты плануць зладзіць акцыі пратэсту каля будынкаў парламента і ЦВК у Тбілісі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.