Вы тут

Праваабаронцы заклікалі адмовіць Ярмошынай у акрэдытацыі на выбарах у Грузіі

Лідзія Ярмошына / Еўрарадыё

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары ў Беларусі" заклікала ЦВК Грузіі перагледзець рашэнне аб акрэдытацыі Лідзіі Ярмошынай у якасці назіральніцы на мясцовых выбарах, паведамляе "Вясна".

Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі акрэдытавала ў якасці міжнародных назіральнікаў групу прадстаўнікоў ЦВК Беларусі, у тым ліку старшыню ЦВК Беларусі Лідзію Ярмошыну.

Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" лічаць гэта недапушчальным. На іх думку, акрэдытацыя Ярмошынай азначае, што грузінскія інстытуты разам з ЦВК Грузіі фактычна падтрымліваюць фальсіфікацыю вынікаў галасавання на выбарах у Беларусі.

Раней "Еўрарадыё" паведамляла, што бліжэйшымі днямі прадстаўнікі беларускай дыяспары і грузінскія актвісты плануць зладзіць акцыі пратэсту каля будынкаў парламента і ЦВК у Тбілісі.

Мясцовыя выбары ў Грузіі пройдуць 2 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.