Лазавік: Другі тур выбараў малаверагодны

Лазавік: Другі тур выбараў малаверагодны

Аб завяршэнні галасавання на закрытых участках у Беларусі (гэта перадусім вайсковыя часткі і бальніцы) стала вядома ў абед 11 кастрычніка. Тады ж сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў, што раскрываць гэтыя звесткі да завяршэння галасавання не будуць. Аднак на прэс-канферэнцыі, якая пачалася ў 18.10, ён усё ж часткова прыадкрыў таямніцу.

“Магу вам сказаць сыходзячы са свайго досведу, што выніковыя лічбы амаль не адрозніваюцца ад вынікаў галасавання ў бальніцах. Магчыма на 1-2%... Што датычыць магчымасці другога тура, то магу вам сказаць — праз два тыдні сябры ЦВК могуць спакойна сыходзіць у адпачынак”, — паведаміў Мікалай Лазавік.

Дакладныя вынікі галасавання на закрытых участках і вынікі экзіт-полаў стануць вядомыя прыкладна ў 20.30. Канчатковыя вынікі выбараў плануюць агучыць у 10.00 12 кастрычніка.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі