Вы тут

"Купалаўскі" рыхтуецца да новага сезона: закуліссе найстарэйшага тэатра Беларусі

Так выглядае зала вачыма актора / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Купалаўскі тэатр 3 верасня адкрывае юбілейны сезон. Соты раз на сцэну выйдуць акторы, якія будуць самааддана расказваць гледачам гісторыі жыцця, кахання, пачуццяў і свабоды. У новым сезоне з’явяцца новыя пастаноўкі, тэатральны часопіс, трупа паедзе ў гастролі па Беларусі.

Але тэатр ствараюць не толькі акторы, але і дзясяткі людзей, якія працуюць за кулісамі. Еўрарадыё прайшлося па калідорах найстарэйшага тэатра краіны і зазірнула ў закуліссе Купалаўскага. 

На тэатральных "канікулах" галоўную залу кансервуюць, а месцы для гледачоў накрываюць тканінай. Усё дзеля таго, каб пыл не збіраўся на нядаўна ўсталяваных крэслах.
Экскурсію па закуліссі праводзіць Вольга Бабкова, кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Купалаўскага тэатра.
Адразу ж за сцэнай знаходзіцца вялікі пакой, дзе акторы рыхтуюцца да выхаду ў залу да гледачоў
І куды ж без грымёркі! У кожным тэатры гэта абавязковая частка падрыхтоўкі актора да выхаду на сцэну.
У асноўным будынку тэатра акрамя галоўнай сцэны існуе яшчэ і камерная, дзе гледачы знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да актораў і сцэны.
Бутафорскі мядзведзь у калідоры? Гэта норма!
А ў гэтым кабінеце ствараюць атрыбуты, без якіх магічнасць тэатра амаль немагчымая, — светавыя праекцыі і фоны.
Да пачатку сезона ўсяго некалькі дзён, так што самы час рабіць апошнія штрыхі ў невялічкім касметычным рамонце.