Кожная чацвёртая арганізацыя Мінска — стратная

За шэсць месяцаў гэтага года стратнымі былі 390 сталічных арганізацый. Гэта складае 22,9% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінску. Дарэчы, за студзень-чэрвень 2014 года стратных арганізацый у сталіцы было 310, ці 18,2%.

У прамысловасці стратнымі арганізацыямі былі 31,5% (у студзені-чэрвені 2014-га — 26,1%); у будаўніцтве — 21,3% (12%); гандлі — 34,3% (28%); гатэлях і рэстаранах — 29,9% (26%); на транспарце — 30,4% (20,6%); у сувязі — 5,3% (10,5%); у фінансавай дзейнасці — 0% (14,3%); у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўлення паслуг спажыўцам — 11,7% (9,9%); адукацыі — 2,9% (8,6%); ахове здароўя і сферы прадастаўлення сацыяльных паслуг — 17,6% (17,6%); сферы прадастаўлення камунальных паслуг — 18,9% (16,2%).

Сума чыстай страты гэтых арганізацый Мінска за першае паўгоддзе 2015-га склала 5,35 трлн рублёў. Гэта ў 2,7 раза больш, чым у студзені-чэрвені 2014 года.

Фота: v-nashem-mire.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі