Кітай запусціў першы беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік Belintersat-1
![Кітай запусціў першы беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік Belintersat-1](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000025_56bd9891d37c598243257f3b0063d96e_63740.jpg.webp?itok=VA1OXtBV)
Кітай запусціў першы беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік Belintersat-1. Адбылося гэта 15 студзеня каля 20-й гадзіны паводле беларускага часу. Спадарожнік быў выведзены на калязямную арбіту ракетай-носьбітам з касмадрома Січань. Усе яго сістэмы функцыянуюць у штатным рэжыме.
З гэтай нагоды Аляксандр Лукашэнка адправіў віншавальную тэлеграму старшыні КНР Сі Цзіньпіну. У ёй падкрэсліваецца, што Belintersat-1 з'яўляецца важнейшым элементам нацыянальнай сістэмы спадарожнікай сувязі і вяшчання Беларусі. БЕЛТА ўдакладняе, што спадарожнік разлічаны на перадачу тэлевізійнага і радыёсігналу, а таксама на забеспячэнне доступу ў інтэрнэт. Мяркуецца, што Belintersat-1 будзе працаваць каля 15 гадоў.
Па сваіх памерах беларускі спадарожнік можна параўнаць з легкавым аўтамабілем. Яго вага — 5,2 тоны. Belintersat-1 мае сонечную батарэю з даўжынёй крылаў 22 метры.
Адзначаецца, што праект арыентаваны на экспарт. Беларускі бок будзе прадаваць рэсурсы Belintersat-1 кліентам з замежжа.
![Кітай запусціў першы беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік Belintersat-1](/sites/default/files/paragraphs/image/00002556bd9891d37c598243257f3b0063d96e518591.jpg)
![Кітай запусціў першы беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік Belintersat-1](/sites/default/files/paragraphs/image/00002556bd9891d37c598243257f3b0063d96e350320.jpg)