Беларуску ў Дагестане асудзілі за відэа з лагатыпам Інстаграма

Сацсеткі, ілюстрацыйнае фота

Сацсеткі, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

23-гадовую беларуску Раісу Бернікаву (Шчарбіну) судзілі 7 кастрычніка ў Кізлярскім раённым судзе Дагестана (рэгіён Расійскай Федэрацыі). Маці дваіх дзяцей абвінавацілі ў "дэманстрацыі сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый".

Прычынай стала тое, што беларуска ў тэлеграм-акаўнце апублікавала відэа з сімволікай сацыяльнай сеткі Інстаграм. Гэтая сацсетка належыць карпарацыі Meta, дзейнасць якой у Расіі прызналі экстрэмісцкай. Адпаведна, экстрэмісцкай лічыцца і эмблема Інстаграма.

Беларуска ў судзе прызнала віну, і ёй прысудзілі мінімальны штраф — 1000 расійскіх рублёў (каля 12 долараў). Суд хацеў канфіскаваць і "сродак правапарушэння" — тэлефон, аднак дзяўчына заявіла, што згубіла яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.