Кітай дае Беларусі крэдытаў на мільярд долараў

Банк развіцця Беларусі і Дзяржаўны банк развіцця Кітая падпісалі пагадненне аб крэдыце на 700 мільёнаў долараў. Грошы выдзяляць на 15 гадоў, уключна з ільготным перыядам у 5 гадоў, з эфектыўнай стаўкай не больш за 4,7% гадавых. “Беларусбанк” пазычае ў Дзяржаўнага банка Развіцця Кітая 300 мільёнаў долараў.

Эксімбанк Кітая пракрэдытуе інвестыцыйныя праекты "Будаўніцтва ўнутранай інфраструктуры Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку", "Будаўніцтва завода СЗАТ "БелДжы", "Рэканструкцыя падстанцыі "Мінск-Паўночная", "Абнаўленне рухомага складу БЧ. Набыццё 8 электравозаў", "Электрыфікацыя ўчастка чыгункі Маладзечна-Гудагай" і "Абнаўленне рухомага складу БЧ. Набыццё 10 электравозаў".

Фота: БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі