Вы тут

Кіраўніка незалежнага прафсаюза асудзілі за аватарку ў Фэйсбуку

Максім Пазнякоў / belnp.org

Кіраўніка Беларускага Незалежнага прафсаюза Максіма Пазнякова з Наваполацка асудзілі на 15 сутак арышту, паведамляюць праваабаронцы. 

Нагодай стала аватарка Пазнякова ў Фэйсбуку. На ёй былі сцяг Украіны і фраза "За незалежнасць".

Як распавядала Еўрарадыё, Пазнякова затрымалі 17 траўня каля дзіцячага садка, куды ён адводзіў дзяцей. На аўтамабілі, у які яго пасадзілі, не было апазнавальных знакаў.

Напярэдадні затрымання Пазнякоў асудзіў затрыманне шэрагу актывістаў прафсаюзнага руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.