Затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў
![Максім Пазнякоў / belmarket.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/poznjakov_17_05.jpg.webp?itok=mPQHR91a)
Максім Пазнякоў / belmarket.by
У Наваполацку сёння раніцай быў затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў, паведамляюць праваабаронцы. Паводле іх дадзеных, прафсаюзнага лідара затрымалі побач з дзіцячым садком, куды Пазнякоў прывёў дзяцей.
Затрыманне праводзілі людзі ў цывільнай вопратцы. А на аўтамабілі, на якім павезлі прафсаюзнага лідара, не было апазнавальных знакаў.
Надоечы Пазнякоў выступіў з заявай ад імя Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Падставай для заявы зрабілася затрыманне "больш, чым 20 прафсаюзных лідараў і актывістаў, 10 з якіх да гэтага часу знаходзяцца ў СІЗА".
"Мы рашуча асуджаем такое ўварванне ў легальную дзейнасць дэмакратычных прафсаюзаў, права на якую абаронена канвенцыямі МАП і беларускім заканадаўствам. Мы настойваем на неадкладным вызваленні нашых таварышаў з-пад варты", — гаварылася ў заяве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.