Полацкую мастачку за "абразу прадстаўніка ўлады" асудзілі на прымусовае лячэнне

Нэлі Алфёрава

Нэлі Алфёрава / фота з старонкі ў сацсетках

У судзе Полацкага раёна і Полацка 18 чэрвеня вынеслі прысуд 38-гадовай мастачцы і рамесніцы Нэлі Алфёравай, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Жанчыну вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Судзілі яе ў закрытым рэжыме як "асобу, якая ўчыніла грамадскі небяспечнае дзеянне". 19 ліпеня прозвішча Алфёравай з'явілася ў "экстрэмісцкім спісе МУС". Адтуль стала вядома, што палачанцы прызначылі прымусовае лячэнне.

Верагодна, падставай для крымінальнага пераследу сталі допісы Алфёравай у сацсетках. Працэс вёў Уладзімір Бясецкі.

У 2021 годзе Алфёрава пакінула Беларусь і перабралася ў Польшчу. Аднак праз нейкі час яна вырашыла вярнуцца на радзіму.

У жанчын ёсць непаўналетні сын з інваліднасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі