У Віцебску за антываенную татуіроўку затрымалі дзяўчыну
![Антываенны лозунг на сцяне дома ў Беларусі, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/ne_voine.jpg.webp?itok=uPcfcZzn)
Антываенны лозунг на сцяне дома ў Беларусі, ілюстрацыйнае фота / dw.com
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманай за татуіроўку жыхаркай Віцебска. На плячы ў дзяўчыны быў выбіты антываенны лозунг з выкарыстаннем мацюкальнага слова. Але супрацоўнікаў міліцыі, мяркуючы з усяго, збянтэжыў не мат, а тое, што за аснову быў узяты "лозунг з экстрэмісцкіх рэсурсаў, актыўным карыстальнікам якіх яна з'яўляецца".
Паведамляецца таксама, што на дзяўчыну данеслі "госці "Славянскага базару". Цяпер затрыманая ў ІЧУ. Па якім артыкуле затрымалі дзяўчыну, і ў якім яна статусе, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.