На нарыхтоўку і вываз пашкоджанага ўраганам лесу спатрэбіцца тры месяцы
![Каб паспець, шукаюць "рэзерв людзей" і тэхнікі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/7787.jpg.webp?itok=ppHgxJ0E)
Каб паспець, шукаюць "рэзерв людзей" і тэхнікі / t.me/minleshoz/
На нарыхтоўку і вываз пашкоджанага ў Беларусі нядаўнім ўраганам лесу спатрэбіцца тры месяцы. Пра гэта заявіў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік. Але гэта аптымістычны сцэнар. Справа ў тым, што паводле апошніх даных па краіне было пашкоджана 15 тысяч гектараў лесу, а гэта 4 мільёны кубаметраў. Кулік кажа, што штодня нарыхтоўваецца каля 22 тысяч кубаметраў драўніны, і "гэтага пакуль недастаткова". Таму ад панядзелка лясгасы павінны нарыхтоўваць ужо па 30 кубаметраў за дзень.
Міністр спадзяецца, што да 1 лістапада даручэнне Аляксандра Лукашэнкі "будзе беспярэчна выканана". І каб паспець, шукаюць "рэзерв людзей" і тэхнікі.
![На нарыхтоўку і вываз пашкоджанага ўраганам лесу спатрэбіцца тры месяцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/444445_1.jpg.webp?itok=XIBiqpJD)
![На нарыхтоўку і вываз пашкоджанага ўраганам лесу спатрэбіцца тры месяцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/7766.jpg.webp?itok=S7yvjct7)
![На нарыхтоўку і вываз пашкоджанага ўраганам лесу спатрэбіцца тры месяцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/7799_1.jpg.webp?itok=O7uOBWCd)
![На нарыхтоўку і вываз пашкоджанага ўраганам лесу спатрэбіцца тры месяцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/112211.jpg.webp?itok=Om9HKczL)
![На нарыхтоўку і вываз пашкоджанага ўраганам лесу спатрэбіцца тры месяцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/33223.jpg.webp?itok=QbzQD-2V)
![На нарыхтоўку і вываз пашкоджанага ўраганам лесу спатрэбіцца тры месяцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/33443_2.jpg.webp?itok=DEX_lrHp)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.