У Баранавічах за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі яшчэ 5 чалавек
![Пратэсты ў Баранавічах у жніўні 2020-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/bar.jpg.webp?itok=7HS6hFh1)
Пратэсты ў Баранавічах у жніўні 2020-га / Telegram
У Баранавічах працягваюцца затрыманні ўдзельнікаў пратэстаў у жніўні 2020 года. Сілавікі схапілі яшчэ 5 чалавек, у тым ліку дзве дзяўчыны. Яны пішуць пра "чарговую партыю крымінальных спраў па масавых парушэннях грамадскага парадку".
У Баранавічах за ўдзел у пратэстах 2020-х ужо асуджаныя дзясяткі чалавек, некаторых судзілі групамі. Людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Чарговыя затрыманыя сведчаць, што пратэсты ў горадзе былі масавыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.