Палітвязня Ягора Лебядка пасадзілі ў ШІЗА мінімум на 10 дзён

Ягор Лебядок

Ягор Лебядок

Мінімум 10 дзён правёў у штарфным ізалятары (ШІЗА) палітвязень Ягор Лебядок. Пра гэта праваабаронцам стала вядома ад іншых асуджаных папраўчай калоніі №22 "Воўчыя Норы".

Лебядка затрымалі ў ліпені 2022 года і асудзіі на пяць гадоў, абвінаваціўшы ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Нагодай для суда над вайсковым аналітыкам стаў каментар "экстрэмісцкаму каналу".

На пачатку ліпеня стала вядома пра вызваленне з калоніі "Воўчыя Норы" палітвязня Рыгора Кастусёва. Пасля гэтага праваабаронцы даведаліся, што ў гэтай калоніі асуджаных сталі масава сталі накіроўваць у ШІЗА і памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Гаворка ішла прыкладна пра 30 вязняў. Таксама ў калонію прыбыла праверка, якая выявіла, што спісы асуджаных, якія падлягаюць амністыі (альбо памілаванню), былі складзеныя няправільна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі