Шкурын забіў свой першы гол у новым сезоне першынства Польшчы

Ілля Шкурын

Ілля Шкурын / sportowy24.pl

Ілля Шкурын забіў свой першы гол у новым сезоне футбольнага першынства Польшчы. Беларускі футбаліст вызначыўся ў матчы "Сталі" супраць "Відзева". Здарылася гэта на апошніх секундах першага тайма. Шкурын вывеў "Сталь" наперад — 1:0. Аднак у другім тайме "Відзеў" адыграўся — 1:1. 

Шкурыну 24 гады. У 2019-м ён стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі, у складзе "Энергетыка-БДУ" забіў 19 галоў. Пасля былі ЦСКА, кіеўскае "Дынама" і польскі "Ракуў". У 2022-2023 гадах беларус гуляў у Ізраілі, зноў стаў шмат забіваць. Пераход у "Сталь" аказаўся ўдалым. У мінулым сезоне Ілля Шкурын забіў 16 галоў (другое месца сярод бамбардзіраў чэмпіянату Польшчы).

Пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгону мірных пратэстаў у 2020-м Шкурын заявіў, што не будзе выступаць за нацыянальную зборную Беларусі, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі