Вы тут

У Шкурына, які адмовіўся гуляць пры Лукашэнку, забралі адтэрміноўку ад войска

Ілля Шкурын / ЦСКА

21-гаддовага форварда маскоўскага ЦСКА Іллю Шкурына выключылі са складу моладзевай і нацыянальнай зборных па футболе на 2021 год. Акрамя таго, у яго забралі льготу па адтэрміноўцы вайсковай службы, піша "Прессбол".

Пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгону мірных пратэстаў Шкурын заявіў, што не будзе выступаць за нацыянальную зборную, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка. У верасні ён не прыбыў у моладзевую зборную на матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.