КХЛ аштрафавала "Ёкерыт" за інцыдэнт з гімнам РБ у Хельсінкі
![КХЛ аштрафавала "Ёкерыт" за інцыдэнт з гімнам РБ у Хельсінкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/wcucvnkfssm.jpg.webp?itok=D3nFtrfO)
Кантынентальная хакейнай ліга аштрафавала "Ёкерыт" на 1,3 тысячы долараў за інцыдэнт з гімнам Рэспублікі Беларусь у Хельсінкі. Перад матчам з мінскім "Дынама" была ўключана іншая мелодыя. "Ёкерыт" заявіў пра "тэхнічную праблему" і прынёс прабачэнні дынамаўцам. Аднак у беларускім клубе, у нацыянальнай федэрацыі былі абураны, убачылі ў гэтым палітыку, "абразу беларускага народу" і паскардзіліся ў КХЛ.
Матч чэмпіянату КХЛ "Ёкерыт" выйграў з лікам 2:1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.