У Хельсінкі перад матчам "Ёкерыта" і мінскага "Дынама" не прагучаў гімн РБ

У Хельсінкі перад матчам "Ёкерыта" і мінскага "Дынама" не прагучаў гімн РБ

У Хельсінкі перад матчам чэмпіянату КХЛ паміж "Ёкерытам" і мінскім "Дынама" не прагучаў гімн РБ. Пасля працяглай паўзы хакеісты і заўзятары пачулі іншую мелодыю (гэта была кампазіцыя Palau is coming forth with strength and power).

Беларускія дзяржпрапагандысты абураныя такім учынкам фінаў, яны лічаць, што гэта спланаваная акцыя. "Ёкерыт" заявіў пра "тэхнічную праблему".

А фанаты фінскай каманды правялі акцыю салідарнасці з беларусамі — першыя 10 хвілін яны маўчалі. У якасці "жэсту салідарнасці з тымі, у каго забралі голас".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі