Качанава прызналася, што ніколі не спрабавала кавуна

Наталля Качанава 

Наталля Качанава  / БЕЛТА

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ні разу ў жыцці не ела кавуна.

Яна прызналася ў гэтым, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў адукацыйнага праекта "Модуль" ад партыі "Белая Русь".

Адказваючы на пытанне, што яна выбрала б — кавун ці дыню, палітык адказала:

— Дыня. Я кавуны не люблю таму, што я кавуноў ні разу ў жыцці не ела. Ні-ра-зу. Нават не пакаштавала ніводнага кавалачка. Вось у мяне чамусьці супраць кавуноў вось такая... Таму толькі дыня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.