Кэмеран: Брытанія ніколі не стане часткай еўрапейскай супердзяржавы

Кэмеран: Брытанія ніколі не стане часткай еўрапейскай супердзяржавы

У Бруселі скончыўся двухдзённы саміт Еўрасаюза, прысвечаны міграцыйнай праблеме. Усе патрабаванні Лондана былі прынятыя. Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран дамогся нават больш, чым патрабаваў: яго краіна не будзе цалкам плаціць новым імігрантам з краін ЕС дапамогі на працягу 7 гадоў (да саміта ён казаў пра 4 гады), быў замацаваны асаблівы статус Злучанага Каралеўства ў Еўрасаюзе і яго права не ўдзельнічаць у далейшай палітычнай і эканамічнай інтэграцыі.

"Брытанія ніколі не стане часткай еўрапейскай супердзяржавы", — цытуе словы Кэмерана ВВС.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕС на саміце прынялі заключны дакумент па міграцыйным крызісе. Яны пацвердзілі свае абавязацельствы па міграцыі перад Турцыяй згодна з сумесным планам дзеянняў. З-за нядаўняга тэракту ў Анкары сустрэча палітыкаў Еўрасаюза і прэм'ер-міністра Турцыі была перанесена, яна адбудзецца ў пачатку сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі