КДБ праводзіць ператрусы ў дзеячаў культуры — "Вясна"
Сілавікі, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі працягваецца ціск на дзеячаў культуры, заяўляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Паводле звестак праваабаронцаў, апошнімі днямі ў розных гарадах Беларусі адбываюцца ператрусы і затрыманні людзей, звязаных з сацыяльна-культурнымі арганізацыямі. Ператрусы і допыты праводзяць супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
Паведамляецца, што ў людзей шукаюць замежнае фінансаванне. Некаторых затрымліваюць і адпраўляюць у СІЗА.