Карагін: Ніхто не забараняе купляць мяса ў Бразіліі, перапрацоўваць і пастаўляць у Расію

Такое меркаванне выказаў у гутарцы з Еўрарадыё старшыня мінскага Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін.

Беларусь павялічыць пастаўкі прадукцыі ў Расію, каб пакрыць дэфіцыт ад уведзенага эмбарга на шэраг прадукцыі з іншых краін. На думку Карагіна, да дэфіцыту ў крамах гэта не прывядзе.

Карагін: ”Гэта дадатковы штуршок для развіцця нашай мясной і малочнай галіны. Перспектыва — больш перапрацоўваць. Да таго ж, нам ніхто не забараняе набываць мяса ў Бразіліі, перапрацоўваць і пастаўляць у Расію. А гэта заробкі і дадатковыя месцы”.

Нагадаем, што ў адказ на еўрапейскія санкцыі Расія забараніла ўвоз прадуктаў з шэрагу краін. Забарона дзейнічае на пастаўкі ялавічыны, свініны, мяса птушкі, рыбы, сыроў, малака.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі