Брудны пінгвін і кепскі кіт: шведы рагочуць з назваў у беларускай "ікеі"

"Брудны", "кепскі" і "акулавае мяса"

"Брудны", "кепскі" і "акулавае мяса" / Swed House

Шведы вывучылі назвы прадметаў, якія прадае беларускі вытворца Swed House, што імітуе мэблевага гіганта IKEA. І добра павесяліліся.

Журналісты выдання Goteborgs Post знайшлі на паліцах Swed House дзіцячыя цацкі, якія названыя шведскімі словамі. Самі цацкі вельмі нават сімпатычныя. Вось толькі нэймінг дзіўны. Напрыклад, мілае пінгвяня называлі шведскім словам "smutsig", якое значыць "брудны". Цацачнага ж кіта-касатку абазвалі "кепскім" — "dålig". За што?! Зрэшты, мілы зялёны грыбочак у капялюшыку наогул стаў "акулавым мясам".

Шведскія імёны дае сваім таварам і арыгінальная IKEA. Кампанія такім чынам спрабуе трансляваць пакупніку цікавасць да шведскай мовы і культуры. Незразумела, паспрабаваў беларускі вытворца праз выбар слоў пасмяяцца з IKEA — ці проста абраў для нэймінгу выпадковыя словы са слоўніка.

Swed House шмат у чым капіюе шведскага мэблевага гіганта. Яго лагатып выкананы ў сіне-жоўтых колерах, як і лога IKEA. Персанал носіць жоўтыя кашулі-пола, як і персанал IKEA. Асартымент таксама аналагічны асартыменту шведскай сеткі крамаў. Сваю прадукцыю беларускі Swed House прадае ў Маскве, дзе пасля нападу Расіі на Украіну закрыліся арыгінальныя крамы IKEA.

IKEA, адказваючы на пытанне шведскіх журналістаў, кажа, што не мае ніякага дачынення да Swed House. Але бачыць, што Swed House спрабуе абслугоўваць былых кліентаў IKEA — і што Swed House відавочна "натхнёны" IKEA".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі