Колькі грошай гатовая выдаткаваць Літва, каб абараніцца ад Беларусі?

Палігон у Пабрадэ

Палігон у Пабрадэ / I. Gelūno/BNS

У літоўскім горадзе Пабрадэ за 10 кіламетраў ад Беларусі адкрыецца першы парк сродкаў контрмабільнасці, піша мясцовае медыя LRT.

Сродкі контрмабільнасці — гэта розныя інжынерныя прылады і збудаванні, якія выкарыстоўваюць вайскоўцы, каб перашкодзіць перамяшчэнню варожых сіл.

"Сродкі контрмабільнасці <...> павысяць стрымлівальны і абаронны патэнцыял краіны і бяспеку яе межаў з Расіяй і Беларуссю. У выпадку агрэсіі яны дазволяць блакаваць і прыпыніць дзеянні варожых дзяржаў супраць Літвы", — кажуць у Мінабароны Літвы.

Да 1 красавіка наступнага года плануецца стварыць паркі контрмабільнасці ў месцах уздоўж мяжы з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расіі. Агулам створаць 27 паркаў, абсталяваных "зубамі цмока", "вожыкамі", "іспанскімі конямі" і іншымі загародамі. Цягам трох гадоў Літва плануе выдаткаваць на такую інфраструктуру каля 17,5 млн еўра. А ў найбліжэйшыя 10 гадоў Мінабароны можа спатрэбіцца на набыццё сродкаў контрмабільнасці да 600 млн еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі