Ці стане вызваленне палітвязняў пачаткам дыялогу Захаду з Лукашэнкам — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Палітвязні са спіса, які ўзгадніў Лукашэнка сваім указам, працягваюць выходзіць на свабоду. Прапаганда падае гэта як “акт гуманізму” рэжыма і асабіста (ці асабліва) Лукашэнкі, незалежныя эксперты лічаць, што гэта альбо ўзгодненыя з Захадам дзеянні, але такі знак Мінска, які ён падае Захаду, дэманстрацыя жадання пачаць перамовы. Усё гэта адбываецца на фоне курскай аперацыі УСУ, у якой бяруць удзел і беларускія добрааахвотнікі і нават танк пад БЧБ. А таксама на фоне інфармацыі, што Лукашэнка ўжо вызначыўся з датай правядзення наступных “прэзідэнцкіх выбараў”…

Ці стане вызваленне 30 палітвязняў падставай для Захаду распачаць дыялог з Лукашэнкам і як далёка па гэтым шляху гатовы пайсці рэжым? Як на дзеянні і рыторыку Мінска ўплывае ўкраінская аперацыя на Куршчыне? Як на Захадзе рэагуюць на курскую аперацыю і што стаіць за супярэчлівымі заявамі Шольца наконт падтрымкі Украіны Германіяй? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі