Танк пад БЧБ: якую пагрозу ён нясе для рэжыму Лукашэнкі і яго асабіста — эфір

Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа / t.me/belsat/

Відэа танка пад бел-чырвона-белым сцягам, які бярэ ўдзел у аперацыі ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці, стала, як кажуць, вірусным у ютубе і сацсетках. І парвала прапагандысцкія каналы: такой канцэнтрацыі злосці і абурэння ад іх не было даўно. А ў тым відэа і ў тым танку пад БЧБ сцягам сапраўды шмат цікавага. Пачынаючы з таго, што гэта за танк, які ў ім экіпаж, і да таго, з чым беларусы сутыкнуліся на Куршчыне…

Ці сапраўды відэа было запісанае ў Курскай вобласці і якое дачыненне гэты танк мае да беларускіх добраахвотнікаў? Як беларусы ўспрынялі інфармацыю, што будуць браць удзел у аперацыі на Куршчыне? Якое стаўленне мясцовых жыхароў да салдат УСУ і як рэагуюць яны на наш сцяг? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік, баец падраздзялення “Тур” 225-га спецыяльнага штурмавога батальёна Узброеных сіл Украіны з пазыўным “Жэрар” у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі