“Заўчасны запыт”: як ЕСПЧ і Інтэрпал “падставілі” палітуцекача — эфір

Андрэй Гнёт

Андрэй Гнёт

19 жніўня Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) у Страсбургу ў трэці раз адмовіў Андрэю Гнёту ў абароне ад экстрадыцыі з Сербіі. У судзе палічылі запыт “заўчасным”. Гэта фактычна значыць, піша Андрэй Гнёт, што цяпер у яго “ўсё яшчэ няма ніякай міжнароднай падтрымкі перад апеляцыйным судом 27-га жніўня ў Бялградзе”. Адпаведна, падсумоўвае палітуцякач, цяпер яму патрабуецца яшчэ больш юрыдычных рэсурсаў унутры Сербіі, якія “працуюць па перадаплаце”.

Ці абгрунтаваная адмова ЕСПЧ у абароне ад экстрадыцыі з Сербіі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта? Ці існуе рэальная пагроза яго экстрадыцыі ў Беларусь і якія ёсць варыянты гэтага пазбегнуць? Чаму праваахоўныя сістэмы еўрапейскіх краін, і ў прыватнасці Інтэрпал, працягваюць супрацоўнічаць з карнай сістэмай Лукашэнкі і як пазбегнуць сітуацый, у якую патрапіў Гнёт? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр Андрэй Гнёт, прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна і юрыстка, сузаснавальніца дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская ў 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі