Хто ў Беларусі зможа называцца рамеснікам?

Ганчар

Ганчар / unsplash

Да 1 верасня Савет Міністраў павінны вызначыць пералік відаў рамеснай дзейнасці. І з 1 кастрычніка рамеснікамі змогуць называцца толькі тыя, чые работы супадаюць з апісанымі ў пераліку.

Вядома, што ў пералік дакладна ўвойдуць кавальская справа, мастацкая апрацоўка і роспіс вырабаў з дрэва, каменя, керамікі, выраб пражы і некаторыя нацыянальныя віды рамёстваў. Калі мясцовыя ўлады захочуць адрадзіць нейкі пэўны від рамяства ў сваім рэгіёне, яны змогуць дадаткова ўключыць яго ў пералік. Дарэчы, рамеснікам забароняць выкарыстоўваць прамысловыя машыны і абсталяванне.

Працаваць, выплачваючы толькі рамесны збор (6,5 рублёў у месяц), змогуць не ўсе. Для гэтага трэба будзе мець статус народнага майстра, быць сябрам у Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці або працаваць на пасадзе майстра народных промыслаў. Рамесны збор змогуць плаціць таксама пенсіянеры і людзі, якія маюць інваліднасць I або II групы або пражываюць у маленькім населеным пункце (да 50 чалавек). Астатнім прыйдзецца плаціць падатак на прафесійны даход (для фізічных асоб гэта 4% ад даходу).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі