Вы тут

Гэта сіеста: мы шукалі мінчукоў у горадзе, а знайшлі на пляжах і ў фантанах

Чэрвень бэе тэмпературныя рэкорды / Еўрарадыё

У гэтым чэрвені ў сталіцы ў модзе нетрывіяльны аксэсуар — бутэлька з вадой. Без яе прасунутыя мінчукі на вуліцу не выходзяць.

А самыя прасунутыя — проста не выходзяць на вуліцу. Хаваюцца і ад спякоты, і ад карэспандэнтаў Еўрарадыё.

Мінск у гарачы чэрвеньскі поўдзень выглядае як паўднёвае італьянскае мястэчка. Людзі проста знікаюць з вуліц з наступам спякоты, а вяртаюцца толькі ўвечар. Здаецца, у нас зараз таксама ёсць сіеста. І слушна!

Свободных месцаў на тэрасах не застанецца толькі ближэй да вечара / Еврорадио

Калі ведаць месцы, нядрэнна адпачыць можна і ў цэнтры горада.

Фантан ля Вялікага тэатра оперы і балета / Еўрарадыё

Асабліва калі вашы патрэбы супадаюць з магчымасцямі фантана.

Фантан ля Вялікага тэатра оперы і балета / Еўрарадыё

Калі вельмі хочацца знайсці ў горадзе людзей, знайдзіце перш цень. Людзі будуць непадалёк.

І мы хочам заўважыць: улетку мінчукі робяцца нейкімі асабліва прыгожымі / ЕўрарадыёЦі ўглядзіцеся ў раку — людзі могуць праплываць міма. І чым даўжэй зачынены межы, тым больш забавак знаходзіш на Свіслачы.

Ці ўглядзіцеся ў раку — людзі могуць праплываць міма. І чым даўжэй зачынены межы, тым больш забавак знаходзіш на Свіслачы.

На борце кацера прасцей за ўсё пераканась сябе, што ты на моры / Еўрарадыё

А вось і сталічныя трэнды-2021. Так, у нас у горадзе цяпер усе так ходзяць.

Без гэтага аксэсуара на вуліцы лепей не з'яўляцца / Еўрарадыё

Мінчукі ад нас хаваліся, але мы іх знайшлі. За месца пад сонцам ваяваць не трэба, яно цяпер усюды.

Пляж на Камсамольскім возеры / Еўрарадыё

Ці то мы даўно не былі на моры, ці то доўга хадзілі пад простымі сонечнымі праменямі, ці то Камсамольскае возера сёлета сапраўды трошкі напамінае адрыятычны бераг.

Пляж на Камсамольскім возеры / Еўрарадыё
На Камсамольскім возеры / Еўрарадыё

Ён таксама хацеў паляцець у Іспанію, але адпачывае дома.

На Камсамольскім возеры / Еўрарадыё

Атрымаць задавальненне ад лета можна нават калі чэрвень б'е ўсе тэмпературныя рэкорды. Усё ў вашых руках. І яшчэ ў клапатлівых руках барыста.

Дзякуй барыста за наша шчаслівае лета / Еўрарадыё

А калі нават напоі не дапамагаюць, рабі як качка.

Усё правільна зрабіла

Не будзе перабольшаннем сказаць, што яна ўвасобіла ў жыццё нашу калектыўную мару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.