Элтан Джон часткова аслеп на адно вока

Элтан Джон

Элтан Джон / Reuters

Брытанскі спявак, піяніст і кампазітар Элтан Джон часткова страціў зрок. Пра гэта ён паведаміў у Instagram.

"Летам я змагаўся з цяжкай вочнай інфекцыяй, якая, на жаль, пакінула мяне з абмежаваным зрокам у адным воку, — піша 77-гадовы Элтан Джон. — Я папраўляюся, але гэта вельмі павольны працэс, і спатрэбіцца некаторы час, перш чым зрок вернецца...".

Музыка дадае, што "спакойна правёў лета" і адчувае сябе "пазітыўна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі