Вы тут

У новай песні Naviband "Молодость в кармане" грае духавая секцыя "Ляпісаў"

Photo by @hanna_shot

Беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання-2017" Naviband прэзентуюць новую песню "Молодость в кармане". Музыкі пішуць, што "унутры трэка вялікая энергія, бо над ёй працавала шмат людзей".

Цікава, што цяпер Naviband гучаць з духавымі: у запісе песні ўзялі ўдзел духавікі "Ляпісаў" і Brutto Уладзіслаў Сянкевіч (Краб) і Іван Галушка (Цыбуля). 

У хуткім часе музыкі прадставяць кліп на "Молодость в кармане".