“Простыя расіяне забіваюць”: літоўскі міністр адказаў расійскім апазіцыянерам

Габрыэлюс Ландсбергіс 

Габрыэлюс Ландсбергіс 

Вызваленыя падчас вялікага абмену паміж Расіяй, ЗША і Германіяй расійскія апазіцыянеры, найперш Уладзімір Кара-Мурза і Ілля Яшын, у першых заявах на свабодзе раскрытыкавалі санкцыі супраць РФ і заявілі, што тыя б'юць па "простых расіянах", а не па Пуціну. Сярод тых, хто адрэагаваў на іх словы — кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

"Я чую размовы пра невінаватасць простых расіян, але потым я бачу, як простыя расіяне забіваюць простых украінцаў", — напісаў ён у твітары.

"Я бачу, як простыя рускія маці развітваюцца са сваімі простымі рускімі сынамі і жадаюць ім поспеху ў іх звычайных рускіх ваенных злачынствах. Я бачу, як простыя рускія святкуюць забойства”.

“Простыя расіяне забіваюць”: літоўскі міністр адказаў расійскім апазіцыянерам

Падсумоўваючы, літоўскі міністр напісаў: “звычайная Расія — хворая”, і дадаў, што вылячэнне можа пачацца толькі калі яна прайграе ў вайне.

"Дык вось, пра "несправядлівыя" санкцыі супраць "простых расіян"... Усё, што запавольвае татальную вайсковую машыну Расіі, атрымае падтрымку простых літоўцаў. Чаго б ні каштавала перамога. Слава Украіне!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі