Полк Каліноўскага паказаў узятых у палон расіян

Каліноўцы ўзялі ў палон расійскіх вайскоўцаў

Каліноўцы ўзялі ў палон расійскіх вайскоўцаў / t.me/KalinouskiPolk/

У палку імя Кастуся Каліноўскага распавялі пра шэраг праведеных паспяховых баявых аперацый на фронце ва Украіне. Ва ўзаемадзеянні з іншымі падраздзяленнямі каліноўцы захапілі і утрымалі варожыя пазіцыі, а таксама правялі "выведніцка-пашуковыя дзеянні". У блізкім агнявым кантакце пехацінцы палка знішчылі каля дзясятка расійскіх вайскоўцаў, а дваіх узялі ў палон.

Сярод каліноўцаў ёсць некалькі параненых. Іх жыццю нічога не пагражае, яны ўжо на лячэнні.

Падраздзяленне не ўдакладняе, на якім участку фронту адбыліся згаданыя баявыя аперацыі. Раней выканаўца абавязкаў камандзіра палка Каліноўскага Павел “Дзядзька” Шурмей расказаў, што ўсе баявыя падраздзяленні выконваюць баявыя задачы на ўсходзе Украіны.

Полк Каліноўскага паказаў узятых у палон расіян
t.me/KalinouskiPolk/
Полк Каліноўскага паказаў узятых у палон расіян
Полк Каліноўскага паказаў узятых у палон расіян

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі