Вы тут

Капыльскі райвыканкам просіць прадпрыемства даць грошы на феерверк

У Капылі чыноўнікі хочуць зладзіць феерверк за грошы прадпрыемства / Еўрарадыё

Капыльскі райвыканкам просіць адно з прадпрыемстваў "праспансіраваць" яго на кругленькую суму — 14 тысяч рублеў. Дакумент даслаў адзін з чытачоў Еўрарадыё.

Грошы будуць літаральна выкінутыя ў паветра: выдаткаваць іх плануецца на аплату феерверка ў другі дзень Дня беларускага пісьменства. Гэтае свята будзе адзначацца ў бліжэйшыя выходныя. Месцам святкавання сёлета якраз абраны Капыль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.