Кантрабанда цыгарэт у Літву сёлета вырасла ўдвая
![Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі / Контрабандные сигареты из Беларуси /facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-07/cyharety-3107.jpg.webp?itok=dHOcTY2s)
Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
У параўнанні з першай паловай 2022 года сёлета кантрабанда цыгарэт у Літву вырасла ўдвая. Такія звесткі Крымінальнай мытнай службы Літвы прыводзіць партал тэлерадыёкампаніі LRT.
Пры гэтым 82% кантрабандных цыгарэт, якія з пачатку 2023-га выявілі ў Літве, вырабленыя ў Беларусі.
Літоўскія мытнікі рапартуюць, што з пачатку года яны затрымалі 6 мільёнаў 458 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт, а таксама 32 тоны тытуню. Гэта ўдвая больш, чым за першае паўгоддзе 2022-га.
Кошт канфіскаваных за паўгода цыгарэт і тытуню перавышае 26 мільёнаў еўра.
Рэкордам гэтага года сталі 2 тысячы скрынак з цыгарэтамі, што складае паўмільёна пачкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.