Вы тут

Кандыдатку ад "Еўрапейскай Беларусі" знялі ў выбараў у Мінску

Аксана Юшкевіч на пікеце / spring96.org

Акруговая выбарчая камісія Мінскай-Чкалаўскай акругі №96 скасавала рэгістрацыю Аксаны Юшкевіч кандыдаткай у дэпутаты. Як паведамляецца на сайце адміністрацыі Кастрычнікага раёна сталіцы, такое рашэнне камісія вынесла ў суботу, 26 кастрычніка.

У камісію звярнулася грамадзянка Т. Сташэўская, якая паведаміла, што 20 кастрычніка на пікеце Юшкевіч каля Акадэміі кіравання было парушанае выбарчае заканадаўства.

Камісія адзначыла, што пікет стаяў у дазволеным месцы, але кандыдатка не паведамляла ў Мінгарвыканкам аб правядзенні масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі Мінска. Таксама выбарчая камісія палічыла парушэннем тое, што на пікеце раздаваліся ўлёткі "Еўрапейскай Беларусі", на якіх не было абавязковых выходных звестак, прадугледжаных Выбарчым кодэксам.

Паколькі ў Юшкевіч ужо былі два папярэджанні (23 і 25 кастрычніка), яе знялі з выбараў.

Актывістка мае права абскардзіць рашэнне акруговай камісіі ў Мінскай гарадской камісіі на працягу трох дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.