Канчыту Вурст не запрасілі на "Славянскі базар" у Віцебск

Нагадаем, аўстрыйскі спявак Томас Нойвірт, больш вядомы як Канчыта Вурст, нядаўна атрымаў перамогу на "Еўрабачанні" ў Даніі. З'явілася інфармацыя, што ён можа прыехаць з канцэртам у Беларусь, паўдзельнічаць у "Славянскім базары" (у мінулыя гады пераможцы "Еўрабачання" прыязджалі ў Віцебск). Але яна не пацвердзілася.

Вось што распавяла Еўрарадыё намесніца дырэктара па рэкламе і СМІ дырэкцыі міжнароднага фестываля мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Юлія Валунова:

"Гэта не значыць, што традыцыя парушаецца. Гэта значыць, што ў канцэпцыі фестываля гэтага года вось такое рашэнне. У наступным годзе будзе яшчэ адно рашэнне. Чаму не?.. У нас будуць пераможцы "Еўрабачання". У нас будзе Аляксандр Рыбак, у нас будзе Эмілі дэ Форэст. Пераможцы іншых гадоў, не гэтага года".
 

На жаль, ніхто не патлумачыў, чаму было вырашана, не запрашаць на "Славянскі базар" Канчыту Вурст.

Фота — golden-news.com