Канчыта Вурст напісала сваю гісторыю і прадставіла новы сінгл (слухаць)

Канчына Вурст прэзентавала аўтабіяграфічную кнігу "Ich, Conchita. Meine Geschichte" ("Я Канчыта. Мая гісторыя"). У кнізе выканаўца апісвае свой шлях на сцэну.

"Я патраціла шмат гадоў, каб прыйсці да разумення, што я нармальная, і памыляецца грамадства, а не я. Але гэты час я адняла ў сваіх бацькоў. Ім давялося змірыцца з маімі пошукамі сябе", — растлумачыла артыстка.

Адначасова з кнігай Канчыта Вурст прадставіла новую песню "You Are Unstoppable", якая ўяўляе сабой сімбіёз папулярнай і аркестравай музыкі.

Нагадаем, Канчыта Вурст — сцэнічны вобраз 26-гадовага аўстрыйца Томаса Нойвірта, у якім у яго атрымалася перамагчы на конкурсе "Еўрабачанне-2014".

Сёлетняе "Еўрабачанне" пройдзе 23 траўня ў Вене. Беларусь на конкурсе прадставіць дуэт Юзары і Маймуна.

Фота з сацыяльных сетак