Канчыта Вурст паказала свету свайго барадатага мужа

Як піша "Комсомольская правда", Канчыта жыве ў шчаслівым шлюбе з танцорам Жакам Патрыякам. Разам яны зняліся ў адмысловай фотасесіі ў сваім прасторным таун-хаўсе. Як вынікае са здымкаў, у іх сямейным гняздзе ёсць і джакузі на адкрытай тэрасе, і карціны ў пазалочаных рамах, і вінтажныя дываны на падлозе.

 
Нагадаем, 10 траўня ў фінале конкурсу "Еўрабачанне" Канчыта Вурст атрымала крышталёвы мікрафон. Яна набрала 290 балаў.

Фота з сацсетак