Аўстрыйка Канчыта Вурст — пераможца "Еўрабачання-2014" (відэа)

У Капенгагене завяршыўся фінал песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2014". Перамогу атрымала прадстаўніца Аўстрыі, спявачка-трансвестыт Канчыта Вурст з баладай "Rise Like a Phoenix". Другое месца заняў нідэрландскі дуэт "The Common Linnets". Трэцяе — шведская спявачка Сана Нільсэн, якой букмекеры прарочылі перамогу.

Беларускі спявак Тэа (Юрый Вашчук) па выніках галасавання 37 краінаў заняў у фінале 16 месца. Самы высокі бал прадстаўніку Беларусі паставіла Расія. Наша краіна ў сваю чаргу аддала 12 балаў расіянкам сёстрам Талмачовым. Дарэчы, кожнае згадванне Расіі ў конкурсе суправаджалася працяглым гудзеннем зала: такім чынам гледачы дэманстравалі сваё стаўленне да цяперашняй палітыкі Расіі ў адносінах да Украіны і свету.

У фінале конкурсу выступіла 26 удзельнікаў.

Фота: novayagazeta-ug.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі