Мітрапаліт Павел пра Канчыту Вурст: Гэта нават каментаваць няёмка

Журналісты папрасілі яго выказаць меркаванне пра пераможцу конкурсу Канчыту Вурст.

"Я паглядзеў — нават не ведаю, як сказаць — на гэтага або на гэтую... Гэта ж пародыя. Я як япіскуп адразу ж угледжваю падспудную думку: артыста паспрабавалі прыпадобніць вобразу Хрыста. І вось гэтае "яно" сёння захапляе людзей, займае першае месца. гэта нават каментаваць няёмка", — перадае БЕЛТА словы мітрапаліта.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы  рэкамендаваў нікога не накіроўваць на конкурс "Еўрабачанне", "калі там прызнаецца за вяршыню дасканаласці згублены і знявечаны вобраз Божы ў чалавеку".

Фота — ria.ru