Вы тут

Вызвалены ад пасады рэктар Мінскай духоўнай семінарыі

Архіепіскап Гурый і мітрапаліт Павел / church.by

Вызвалены ад пасады рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, паведамляе church.by. Ён сам папрасіў аб вызваленні яго ад гэтых абавязкаў "з-за ўзрастаючага аб'ёму працы па ўсіх накірунках". Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел пайшоў насустрач і падпісаў адпаведны ўказ.

Выканаўцам абавязкі рэктара Мінскай духоўнай семінарыі прызначаны Аляксандр Слесараў, прарэктар па навуковай працы згаданай навучальнай установы (як і Мінскай духоўнай акадэміі). Кандыдатуру новага рэктара разгледзяць на бліжэйшым пасяджэнні Сінода БПЦ.

Мінская духоўная семінарыя дзейнічае ў Жыровічах у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.