Вы тут

Мітрапаліт Павел заклікаў праваслаўных вернікаў маліцца дома

Мітрапаліт Павел / З архіву Еўрарадыё

Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Павел заклікаў праваслаўных вернікаў маліцца дома. Пры гэтым храмы не будуць закрывацца, набажэнствы там не адмяняюцца. Паводле слоў мітрапаліта, БПЦ пачула заклік кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла да вернікаў устрымацца ад наведвання цэркваў з-за сітуацыі з каранавірусам.

"Вірус перадацца невядомымі шляхамі, — гаварыў мітрапаліт Павел. — Кажуць, што ў храме — благадаць. Благадаць Святога Духа не адмяняе законаў прыроды".

У бліжэйшую нядзелю праваслаўныя беларусы будуць святкаваць Вялікдзень. "Устрымайцеся ад наведвання храма, — звяртаецца да іх кіраўнік БПЦ. — Калі прыходзіце — захоўвайце дыстанцыю". Асвячэнне святочных страў арганізуюць па-за храмамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.