Мітрапаліт Павел наведаў людзей, пацярпелых падчас пратэстаў

Мітрапаліт Павел наведаў людзей, пацярпелых падчас пратэстаў

17 жніўня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску, паведамляе church.by.

У гэтую лякарню дастаўляюць людзей, якія атрымалі траўмы падчас акцый пратэсту. Сюды ж прывозяць людзей з ізалятара на Акрэсціна — са слядамі збіцця і цяжкіх цялесных пашкоджанняў. 

Мітрапаліт паведаміў усім пацярпелым, што ў Беларускай праваслаўнай царкве моляцца за іх хутчэйшае выздараўленне. Ён выказаў надзею на справядлівае расследаванне злачынстваў, учыненых падчас нядаўніх пратэстных акцый.

"Трымайцеся, папраўляйцеся і не падайце духам!" — пажадаў пацярпелым мітрапаліт Павел. Ён падкрэсліў, што Царква знаходзіцац па-за палітыкай, але падзяляе людскі боль, суперажывае іх пакутам, моліцца пра іх і пра іх блізкіх.

Падчас візіту лякарні была перададзеная гуманітарная дапамога ад Беларускай праваслаўнай царквы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі