Канцэпцыя новых выбараў ад Святланы Ціханоўскай

Канцэпцыя новых выбараў ад Святланы Ціханоўскай

Апублікавана "Канцэпцыя новых выбараў", якую падрыхтаваў офіс Святланы Ціханоўскай. У ёй выкладзеныя 10 прынцыпаў свабодных выбараў новага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваных "на падставе рэкамендацый беларускіх экспертаў, якія маюць міжнародны досвед назірання за выбарамі". Як адзначае прэс-служба Ціханоўскай, "у цяперашніх рэаліях падрыхтоўка да выбараў можа заняць ад 45 да 60 дзён пасля добраахвотнай адстаўкі прэзідэнта, вызвалення ці яго зняцця з пасады парламентам".

Якія прынцыпы прапануе офіс Святланы Ціханоўскай? Гэта і доступ назіральнікам да ўсіх этапаў выбараў: ад вылучэння сябраў выбарчых камісій да падліку галасоў. І павышэнне прыярытэту "мясцовых супольнасцяў (дваровых/дамавых) у складзе выбарчых камісій". Прапануецца абмежаваць датэрміновае галасаванне і дазволіць назіральнікам выконваць свае функцыі бесперашкодна і бесперапынна. Участкі могуць быць абсталяваны неабходнымі сродкамі для кругласутачнай відэафіксацыі.

Вельмі важны пункт — "Увесці правіла адкрытага і галоснага падліку галасоў: кожны бюлетэнь паказваецца ўсім сябрам камісіі і ўсім назіральнікам, пры гэтым гучна агучваецца, за каго пададзены голас". Мяркуецца, што рэалізацыя згаданых і іншых пунктаў дазволяць правесці ў Беларусі сумленныя і свабодныя прэзідэнцкія выбары.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі