Каля 52 тысяч куранятаў згарэла на птушкафабрыцы ў Мінскім раёне

Каля 52 тысяч куранятаў загінула на 1-й Мінскай птушкафабрыцы ў Мінскім раёне ў выніку пажару. Пра гэта паведамілі ў панядзелак ва УУС Мінскай вобласці.
Здарэнне адбылося ў вёсцы Паперня. Акрамя гэтага, агнём было пашкоджана 1200 квадратных метраў даху птушкафабрыкі, удакладнілі ў кіраванні. Цяпер міліцыянты высвятляюць прычыны пажару.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі