Калінін: Па выніках 2016-га беларусы будуць аплачваць 60% кошту паслуг ЖКГ

Калінін: Па выніках 2016-га беларусы будуць аплачваць 60% кошту паслуг ЖКГ

Па выніках 2016 года беларусы будуць аплачваць 60% кошту паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта 30 лістапада на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Паводле яго слоў, раней планавалася 50%. Аднак з улікам "шэрагу рэалізаваных праграм, механізмаў, жорсткай ацэнкі і кантроля" з'явіўся іншы ўзровень — 60%.

Таксама Калінін паведаміў, што, як чакаецца, у 2016 годзе затраты беларускай жыллёва-камунальнай гаспадаркі знізяцца на 255 млн рублёў, альбо на 16% да ўзроўню мінулага года. Гэтыя сродкі пойдуць на іншыя мэты. Між іншым, яны дазволяць сёлета замарозіць рост тарыфаў на "камуналку", адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі